BE RU EN

У рэгіёнах зарплату затрымліваюць цэлы год

  • 19.08.2009, 15:37

Працоўныя дрэваапрацоўчага завода «Мастоўдрэў» у лістападзе-снежні 2008 года атрымалі толькі частку сваіх зарплат. Чакаць астатніх грошай ім давялося амаль год.

Гэта пры тым, што ў пачатку 2009-га мастоўская пракуратура прыняла рашэнне, што «Мастоўдрэў» мусіць выплаціць запазычаннасці па зарплатах да 17 сакавіа 2009 года. Аднак у той час у завода не было сродкаў, паведамляе «Еўрарадыё».

18 жніўня «дэпутат» мастоўскага райсавета Дзмітрый Кухлей атрымаў адказ на свой зварот, у якім прасіў кіраўніцтва «Мастоўдрэва» растлумачыць, чаму працоўныя яшчэ не атрымалі сваіх грошай. Па словах кіраўніцтва прадпрыемства, запазычаннасці будуць выплачаныя да 30 верасня 2009 года.

Апошнія навіны