У Менску зноў трапіла ў аварыю «маршрутка» - пацярпелі 6 чалавек (Фота)
- 20.08.2009, 14:26
Сур’ёзная аварыя адбылася 20 жніўня ў Менску. У 8.20 раніцы на вуліцы Цімашэнка сутыкнулася маршрутнае таксі FIAT і Тоyota Аvensis.
Легкавушка, якая выязжала з двара на галоўную дарогу, не саступіла маршрутцы. Вынік – шасцёра пацярпелых. Кіроўца «таёты» са шматлікімі пераломамі дастаўлены ў адну з гарадскіх клінік, яго пасажыр абыйшоўся ўдарамі. Звярнуліся да лекараў і чацвёра пасажыраў маршрутнага таксі. У іх - лёгкія цялесныя пашкоджанні.
Як паведаміў «Інтэрфаксу» інспектар аддзела па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Бруй, вінаваты ў ДТЗ менавіта кіроўца легкавой машыны. Але сведкі здарэння кажуць, што раніцай каля выезду з двара была прыпаркаваная фура, якая перашкаджала кіроўцам, якія выязджаюць з двара на вуліцу Цімашэнка, разглядзець частку праезнай дарогі справа. Верагодна, няўдалая паркоўка грузавіка і з'явілася ўскоснай прычынай гэтага ДТЗ.