Тэлеканал «Лад» пакажа футбольны матч «Літэкс» - БАТЭ у прамым эфіры
- 26.08.2009, 15:54
Паўторны матч плэй-офф Лігі Еўропы паміж барысаўскім БАТЭ і балгарскім «Літэксам» адбудзецца 27 жніўня.
Як паведамляе БелТА, паказ матчу пачнецца ў чацвер у 21 гадзіну на тэлеканале «Лад».
Нагадаем, што тыдзень таму барысаўчане дома прайгралі «Літэксу» з лікам 0:1. Выйгрыш па выніках двух матчаў дазволіць выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы.