У рэгіёнах з’яўляюцца зоны цвярозасці
- 27.08.2009, 9:06
Спіртныя напоі ў мясцовых крамах Удзелаўскага сельсавета забаранілі прадаваць да 31 снежня 2009 года.
Ініцыятыва стварэння безалкагольнай тэрыторыі ва Удзелаўскім сельсавеце Глубокскага раёна належыць вядомаму ў гэтых месцах барацьбіту з п’янствам - настаяцелю касцёла Святой Ганны ў Масары ксяндзу Юазасу Бульке, піша БелТА.
Па словах начальніка аддзела ідэалагічнай працы Глубокскага райвыканкама Міхаіла Чарапкоўскага, на сходах у працоўных калектывах ініцыятыва была падтрыманая. У якасці эксперыменту прадаваць алкагольныя напоі тут не будуць да 31 снежня 2009 года, а рэшту спіртнога забяруць.
Глубокскі раён не адзіны ў Віцебскай вобласці, дзе ў барацьбе з п'янствам ужываюцца нефармальныя метады. У Пастаўскім раёне з гэтага года сельсаветы наклалі вета на продаж алкаголю тым, хто стаіць на ўліку ў міліцыі.