BE RU EN

Падчас крызісу ў Кобрыне дзеля «Дажынак» адкрыюць аквапарк

  • 27.08.2009, 15:42

Больш за 2 тысячы чалавек занятыя на добраўпарадкаванні і рэканструкцыі аб'ектаў у Кобрыне — сталіцы цяперашніх «Дажынак».

Як паведамляе БелТА, сваіх спецыялістаў і тэхніку ў Кобрын накіравалі звыш за 40 прадпрыемстваў і арганізацый Берасцейскай вобласці. Працы па добраўпарадкаванні горада, рэканструкцыі і будаўніцтву фэстывальных і іншых аб'ектаў вядуцца на працягу года. Фінансаванне ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў, банкаўскіх крэдытных рэсурсаў.

Па словах спецыялістаў, увогуле ў Кобрыне да «Дажынак» будуць прыведзеныя ў парадак звыш за 400 аб'ектаў, адрамантуюць кіламетры гарадскіх вуліц. Напярэдадні «Дажынак», правядзенне якіх прызначана на другую дэкаду верасня, праца ў райцэнтры не спыняецца нават у выходныя дні. Улады спяшаюцца дабудаваць да адкрыцця «Дажынак» аквапарк.

Апошнія навіны