BE RU EN

На авіяшоў у Польшчы разбіўся беларускі знішчальнік: Абодва пілоты загінулі (Абноўлена, фота, відэа)

  • 30.08.2009, 16:25

Беларускі самалёт Су-27 разбіўся 30 жніўня на авіяшоў у польскім горадзе Радам.

Як паведамляе РИА Новости са спасылкай на польскія СМІ, абодва пілоты беларускага знішчальніка загінулі.

http://www.vesti.ru/i/flvplayer.swf?vid=242344&autostart=false

Па папярэдняй інфармацыі, самалёт упаў далёка ад зоны, дзе знаходзіліся гледачы.

Агенцтва Рэйтэр перадае, што тэлебачанне паказала, як самалёт перавярнуўся ў паветры, а затым упаў за дрэвамі. На гарызонце пасля гэтага з'явілася чорнае воблака дыму.

Амбасада Беларусі ў Польшчы пацвердзіла інфармацыю падзення беларускага знішчальніка.

Мінабароны Беларусі таксама пацвердзіла факт гібелі самалёта Су-27 і яго экіпажа на авіяшоў у польскім горадзе Радам, паведамляе БелТА.

Загінулі палкоўнікі Аляксандр Марфіцкі (намеснік камандуючага Заходнім аператыўна-тактычным камандаваннем ВПС і войскаў СПА Беларусі) і Аляксандр Журавлевіч (намеснік камандзіра 61-й знішчальнай авіябазы), паведаміў начальнік прэс-службы Мінабароны Беларусі Вячаслаў Раменчык.

Прычынай крушэння самалёта, па папярэдняй версіі, стала трапленне птушкі ў рухавік.

Падчас выканання фігуры вышэйшага пілатажу самалёт Су-27 стаў губляць вышыню, сказаў Раменчык.

"Лётчыкі адвялі самалёт ад населенага пункта не катапультуючыся і коштам свайго жыцця прадухілілі больш цяжкія наступствы", — паведаміў Раменчык.

Мінабароны стварыла камісію па высвятленні падрабязнасцяў трагедыі. Ваеннае ведамства выказвае спачуванне родным і блізкім загінулых пілотаў.

Адзначым, што беларускія вайсковыя лётчыкі былі запрошаныя для ўдзелу ў авіяшоў у Радоме (100 км ад Варшавы). Узброеныя сілы Беларусі прадставілі на шоў, якое пачалося 27 жніўня, франтавы бамбавік Су-24М і транспартны самалёт Іл-76МД, а таксама дэманстравалі палёт беларускага шматфункцыянальнага знішчальніка Су-27УБМ.

Фото «Интерфакс»

Апошнія навіны