Мінабароны: Беларускія пілоты адводзілі самалёт ад жылых дамоў
- 31.08.2009, 9:06
У прэс-службе Мінабароны Беларусі распавялі прычыну гібелі беларускіх пілотаў на авіяшоў у Радаме.
Як паведамілі падстаўнікі Мінабароны ў інтэрв’ю Першаму каналу расейскага тэлебачання, пілоты беларускага знішчальніка, які разбіўся напярэдадні на авіяшоў у Польшчы, адводзілі машыну ад жылых дамоў. Лётчыкі нібы маглі катапультавацца, але тады самалёт бы стаў некіруемым, а знаходзіўся ён акурат над населеным пунктам.
Нагадаем, што Беларускі самалёт Су-27 разбіўся на авіяшоў у польскім Радаме. Абодва пілоты загінулі. Па папярэдняй версіі, прычынай катастрофы стала трапленне птушкі ў рухавік.