BE RU EN

Прэзідэнт Калумбіі заразіўся свіным грыпам

  • 31.08.2009, 9:56

Альвара Урыбе адчуў недамаганне 28 жніўня, калі наведваў надзвычайны саміт Саюза паўднёваамерыканскіх нацый, які адбыўся ў Аргентыне.

Адразу ж пасля таго, як у Урыбе быў дыягнаставаны свіны грып, калумбійскія ўлады звязаліся з усімі ўдзельнікамі саміту, якія маглі кантактаваць з прэзідэнтам Калумбіі, і папярэдзілі іх пра небяспеку заражэння, паведамляе Lenta.ru.

Саміт у Аргентыне быў тэрмінова скліканы пасля таго, як улады Калумбіі заключылі з ЗША пагадненне, якое дазваляе амерыканскім вайскоўцам выкарыстоўваць базы на калумбійскай тэрыторыі. Гэтае пагадненне, па меркаванні кіраўнікоў дзяржаў Паўднёвай Амерыкі, рэзка зменіць існуючы баланс сіл у рэгіёне.

Альвара Урыбе стаў другім лідэрам дзяржаў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерык, які захварэў на свіны грып. У сярэдзіне жніўня 2009 года стала вядома, што небяспечнае захворванне дыягнаставана ў прэзідэнта Коста-Рыкі Оскара Арыяса - лаўрэата Нобелеўскай прэміі света. Па словах лекараў Арыяса, ён паспяхова аднаўляе сілы пасля перанесенага захворвання.

Апошнія навіны