У рэгіёнах звальняюць актывістаў незалежных прафсаюзаў
- 31.08.2009, 11:14
У Берасцейскім дзяржаўным універсітэце да пачатку навучальнага года спяшаюцца пазбавіцца ад Свабоднага прафсаюза Беларускага.
Як паведамляе «Еўрарадыё», выкладчык музыкі Алег Галенка адмовіўся выходзіць з прафсаюза.
«Мяне выклікаў рэктар, альбо выходзіце з прафсаюза, і мы супрацоўнічаем, альбо мы не супрацоўнічаем, -- распавядае Алег Галенка. – Таму заўтра я іду на працу і пішу заяву аб звальненні. Я сам прыняў такое рашэнне. Гэта не таму, што яны не хочуць са мной супрацоўнічаць. Гэта я не хачу з імі супрацоўнічаць».
Раней ва ўніверсітэце было больш за сто чальцоў СПБ. Зараз засталося восем, да і тых у розны час пазбавілі працы ва ўніверсітэце.