У Менску каля Нацыянальнай бібліятэкі адбылася масавая бойка (Вiдэа)
- 31.08.2009, 14:30
Дзесяць брыгад хуткай дапамогі даставілі ў лякарні каля 20 чалавек з ірванымі ранамі і ўшыбамі.
Масавымі затрыманнямі скончылася бойка футбольных заўзятараў у Менску, паведамілі карэспандэнту БелТА ў праваахоўных органах.
Напярэдадні матчу «МТЗ-Рыпо» - «Дынама-Брэст» фанаты ўчынілі бойку ў парку каля Нацыянальнай бібліятэкі.
Шмат каму з іх спатрэбілася медыцынская дапамога. Дзесяць брыгад хуткай дапамогі даставілі ў лякарні каля 20 заўзятараў з ірванымі ранамі і ўшыбамі. Затрыманыя каля 50 удзельнікаў гэтага пабоішча.
Па дадзеных праваахоўных органаў, усім затрыманым ад 16 да 26 год. У міліцыі не выключаюць, што супраць завадатаяў бойкі будзе ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».