Намдырэктара «Лідахлебапрадукт» вінавацяць у атрыманні буйных хабараў
- 31.08.2009, 15:32
Пракуратура Гарадзенскай вобласці распачала крымінальную справу супраць намесніка гендырэктара ААТ «Лідахлебапрадукт».
Як паведамляе «Ежедневник», ён падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.430 КК РБ.
Па дадзеных супрацоўнікаў Упраўленя барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі УУС Гарадзенскага аблвыканкама, намдырэктара з студзеня па снежань 2008 года атрымаў ад індывідуальнага прадпрымальніка ў якасці хабару 7,3 млн. рублёў.
Грошы нібы перадаваліся за спрыяльнае рашэнне пытання аб водпуску прадукцыі аднаго з самых вядомых у Беларусі прадпрыемстваў.