BE RU EN

У Менску ўпаў яшчэ адзін пад'ёмны кран (Фота)

  • 4.08.2009, 10:18

Не прайшло і трох дзён пасля гучнага інцыдэнту на праспекце Пераможцаў, як яшчэ адзін пад'ёмны кран страціў раўнавагу.

Гэтым разам пад'ёмны кран упаў на вуліцы Сухараўская. Машына з пад'ёмнікам абрынулася ў разгар дзённых працаў, паведамляе тэлеканал СТВ.

Тэхніка можа ўзнімаць 25 тон, але, аднак, чамусьці не вытрымала і шасці. Падвёў падмурак вынасной апоры. Паводле папярэдняй версіі прычына здарэння – завадскі брак. Дарэчы, пад'ёмнік праслужыў усяго год. У выніку надзвычайнага здарэння ніхто не пацярпеў.

Нагадаем, што 31 ліпеня пад'ёмны кран абрынуўся ў цэнтры Менска на комплексны адміністрацыйны будынак. У выніку падзення ніхто не пацярпеў.

Апошнія навіны