BE RU EN

Жыроўкі даўжнікам будуць прыходзіць чырвонага і зялёнага колеру

  • 5.08.2009, 12:19

Менскія камунальшчыкі вырашылі змагацца з неплацельшчыкамі з дапамогай «колератэрапіі».

Сталічныя камунальшчыкі адзначылі неплацельшчыкаў рознымі колерамі. Цяпер вылучаць іх у асаблівы статус будзе кантрасная расфарбоўка для жыровак у стылі трыкалор, паведамляе СТВ.

Рахунак-апавяшчэнне зялёнага колеру са сваіх паштовых скрыняў дастануць тыя, хто не аплачваў камунальныя паслугі больш за месяц. Чырвоны ж колер стане сігналам трывогі для жыхароў, якія тройчы не рэагуюць на пісьмовае папярэджанне.

Як паведамляюць камунальнікі, толькі для добрасумленных грамадзянаў квітанцыю па-ранейшаму будуць друкаваць чорным па белым.

Апошнія навіны