BE RU EN

Менскія ўлады супраць адукацыі на беларускай мове

  • 14.09.2009, 15:42

Менскі гарвыканкам забараніў прадстаўніку «Правага альянса» Ігару Чапігу правядзенне пікета пад лозунгам «Беларускім дзецям - беларускую школу!».

Намеснік старшыні Менскага гарвыканкама Міхаіл Ціцянкоў адказаў заяўніку, што правядзенне пікета на плошчы Бангалор быццам будзе замінаць транспартнаму руху па вуліцах Арлоўская, Багдановіча і Сурганава.

Арганізатары разглядаюць адмову выключна як палітычную: «Пазіцыя уладаў ніяк не паўплывае на нашае жаданне праінфармаваць грамадства аб праблемах беларускамоўнай адукацыі і стан беларускай мовы, якая зведзена ў сталічных установах адукацыі фактычна да факультатыву. На бліжэйшай нарадзе мы распрацуем комплекс мераў і дзеянняў па правядзенні кампаніі «Беларускім дзецям - беларускую школу!».

Апошнія навіны