BE RU EN

У Кобрыне з лядовага палаца, які будуецца да «Дажынак», скралі дзверы

  • 14.09.2009, 16:24

Скарыстаць аўрал, які пануе перад «Дажынкамі» на аб’екце дзяржаўнай важнасці, вырашылі двое кемлівых будаўнікоў.

Яны сярод белага дня і вывезлі дзверы з Лядовага палацу. Толькі праз дзень адзін з прарабаў заўважыў прапажу і выклікаў міліцыю, паведамляе «Еўрарадыё».

Злодзеяў знайшлі вельмі хутка і скрадзенае вярнулі. Дарэчы, дзверы каштавалі каля 2 мільёнаў рублёў, так што будаўнікоў чакае суд і папраўчыя працы.

Свята ўраджаю «Дажынкі» адбудзецца ў Кобрыне (Берасцейская вобласць) 18-20 верасня.

Апошнія навіны