Мільённы штраф за бел-чырвона-белы сцяг у Віцебску
- 15.09.2009, 17:34
Суддзя Чыгуначнага райсуда Уладзіслаў Шыкароў прысудзіў актывіста КХП БНФ да штрафа ў 30 базавых велічынь (1 мільён 50 тысяч рублёў).
Сяргея Каваленку абвінавацілі ў паўторным парушэнні заканадаўства аб правядзенні масавых сходаў. Суддзя палічыў, што апазіцыянер праводзіў несанкцыянаваны пікет, паведамляе «Радыё Свабода».
Суддзя не пусціў на разгляд справы ўсіх жадаючых: сваякоў падсуднага і журналістаў.
Сяргея Каваленку затрымалі 14 верасня на плошчы Перамогі ў Віцебску. Яго абвінавацілі ў вывешванні нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга. Ноч апазіцыянер правёў у ізалятары часовага ўтрымання.