Літоўскія сацыял-дэмакраты пікетавалі беларускую амбасаду ў Вільні (Відэа)
- 16.09.2009, 17:08
16 верасня літоўскія сацыял-дэмакраты і маладыя хрысціяне пікетавалі беларускую амбасаду ў Вільні ў знак пратэсту супраць візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Літву.
У пікетах ўзялі ўдзел каля 20 чалавек. Паліцыя не замінала правядзенню акцыі і нікога не затрымала.
Як паведамлялася раней, раніцай, перад пачатакам перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Далі Грыбаўскайтэ, ля будынка працоўнай рэзідэнцыі прэзідэнта Літвы таксама адбыліся пікеты супраць візіту Лукашэнкі.
Удзельнікі пікета заявілі, што яны выступаюць за наладжванне партнёрскіх сувязей з суседняй краінай, аднак пратэстуюць супраць парушэння правоў чалавека ў Беларусі. Пікетоўшчыкі сустрэлі картэж Лукашэнкі, які пад’ехаў да будынку палаца літоўскага прэзідэнта.