BE RU EN

Карнікі. «Мы памятаем» (Фота)

  • 17.09.2009, 16:12

Жорстка задушыўшы акцыю «Мы памятаем» 16 верасня, менскія амапаўцы зноў паказалі сябе ва ўсёй красе.

16 верасня дзесяткі беларусаў выйшлі на Кастрычніцкую плошчу з партрэтамі выкрадзеных і забітых роўна 10 гадоў таму ў Беларусі лідэраў апазіцыі Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Нават па лукашэнкаўскіх законах стаянне на плошчы з партрэтамі і свечкамі не з’яўляецца несанкцыянаванай акцыяй. Тым не менш, супраць мірных дэманстрантаў былі кінутыя каля 100 супрацоўнікаў АМАПу ў форме і цывільным.

З ужываннем фізічнага гвалту былі арыштаваныя 35 чалавек. Многія з затрыманых пасля былі жорстка збітыя ў РУУС Цэнтральнага раёна. Людзей прымушалі стаяць з паднятымі рукамі, тварам да сцяны на працягу 2,5 гадзін, што, згодна з міжнародным правам, з’яўляецца катаваннем. За любы рух, за адмову прайсці прымусовую дактыласкапію людзей жорстка збівалі. Затрыманых абражалі, дзяўчатам пагражалі згвалтаваннем.

Арыштаваным удзельнікам акцыі амапаўцы заяўлялі: «Мы – карная арганізацыя!».

Апошнія навіны