Зміцер Дашкевіч: Пагроза беларускай незалежнасці сыходзіць з Усходу
- 25.09.2009, 17:56
Беларуска-расейскія вучэнні парушаюць Канстытуцыю і з'яўляюцца пагрозай незалежнасці Беларусі, лічыць лідэр «Малага Фронта».
Нагадаем, што беларускія маладзёжныя лідэры звярнуліся з адкрытым лістом да прэзідэнта Расійскай Федэраціі Дзімтрыя Мядзведзева. Адзін з падпісантаў лідэр «Маладога Фронта» Зміцер Дашкевіч каментуе гэты крок:
«Мы вырашылі звярнуцца з гэтым лістом да прэзідэнта Расіі ў сувязі з тым, што сёння ў Беларусі адбываюцца буйныя вучэнні з удзелам расейскіх войскаў. Я лічу, што гэтыя вучэнні парушаюць беларускую Канстытуцыю і з'яўляюцца пагрозай незалежнасці Беларусі. Ужо напрацягу многіх стагодзяў гэтая пагроза сыходзіць не з Захаду, а менавіта з Усходу. І мэта нашага ліста -- праінфармаваць спадара Мядзведзева аб тым, што беларускае грамадства настроенае супраць гэтых вучэнняў, і нармальныя канструктыўныя адносіны паміж нашымі краінамі магчымыя толькі пасля таго, як Расія адмовіцца ад імперскай шавіністычнай палітыкі ў адносінах да нашай краіны,» -- сказаў Зміцер Дашкевіч прэс-службе грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».