Аварыя на «Гродна Азот»: Адбыўся выкід прыроднага газу
- 3.09.2009, 13:32
Цэх па вытворчасці аміяку прадпрыемства аварыйна спыніў тэхналагічны працэс.
Спыненне цэха адбылося з-за пагрозы выкіду аміяку, паведамілі «Інтэрфаксу» у прэс-службе міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.
«Адбыўся выкід прыроднага газу, якім падаграваецца аміяк. Выкід быў без гарэння, пажару давялося пазбегнуць, пацярпелых няма», - сказаў начальнік прэс-службы МНС Віталь Навіцкі.
Па словах прадстаўніка МНС, ратавальнікі астудзілі трубу падачы газу, правялі аналіз паветранага асяроддзя.
«З-за магчымага выкіду аміяку быў разгорнуты комплекс для асаджэння воблака», - сказаў В.Навіцкі.
Ён дадаў, што прычыну і суму нанесенай прадпрыемству шкоды вывучае камісія. Работы ў цэху часова спыненыя.
Як паведамляе Блог Гродна S13, выбухнуў падземны газаправод пад цэхам «Аміяк-3». Выбух быў даволі моцным.