BE RU EN

Атрыманне крэдыту ад МВФ адкладаецца

  • 3.09.2009, 16:37

Беларусь можа атрымаць чарговы транш крэдыту МВФ не раней за другую палову кастрычніка.

Пра гэта сёння на дакладзе ў Аляксандра Лукашэнкі паведаміў кіраўнік Нацыянальнага банка РБ Пётр Пракаповіч.

Паводле ягоных словаў, такая працяглая замінка выкліканая тэхнічнымі прычынамі, паведамляе АФН.

У пачатку кастрычніка адбудзецца штогадовае паседжанне савета ўпраўленцаў Групы Сусветнага банка і МВФ у Стамбуле. У сувязі з гэтым паседжанне савета дырэктароў МВФ аб завяршэнні агляда і пералічэнні нашай краіне чарговага траншу крэдыта, хутчэй за ўсё, пройдзе ў сярэдзіне кастрычніка. Таму Беларусь зможа атрымаць чарговы транш крэдыту МВФ у другой палове кастрычніка, патлумачыў Пракаповіч.

Зрэшты, Беларусі таксама трэба выканаць узгодненыя з МВФ макраэканамічныя паказчыкі па стане на 1 кастрычніка.

Апошнія навіны