BE RU EN

За восем месяцаў экспарт беларускіх тавараў знізіўся на 44,5%

  • 30.09.2009, 16:58

У студзені-жніўні 2009 года аб’ём знешняга гандлю таварамі склаў 30 мільярдаў 785,2 мільёнаў даляраў.

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ён знізіўся на 39,2%, паведамілі БелаПАН у прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

За восем месяцаў гэтага года экспарт знізіўся на 44,5% да 13 млрд. 39,1 млн. даляраў, імпарт - на 34,7% (да 17 млрд. 746,1 млн.). Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі за студзень-жнівень 2009 года склала 4 млрд. 707 млн. даляраў. У студзені-жніўні 2008 года гэты паказчык быў на ўзроўні 3 млрд. 678 млн. даляраў.

Сальда ў гандлі з краінамі СНД склалася адмоўнае ў памеры 5 млрд. 671 млн. даляраў (за студзень-жнівень 2008 года – мінус 8 млрд. 456,8 млн.). Экспарт знізіўся на 45,7% да 5 млрд. 672,1 млн. даляраў, імпарт - на 39,8% да 11 млрд. 343,1 млн. Аб’ём знешняга гандлю за студзень-жнівень склаў 17 млрд. 15,2 млн. даляраў (на 41,7% менш). Знешнегандлёвы абарот з Расеяй зменшыўся на 41,3% да 14 млрд. 509 млн. даляраў. Экспарт знізіўся на 46% (да 4 млрд. 92,1 млн.), імпарт – на 39,2% (да 10 млрд. 416,9 млн.). Сальда ў гандлі з РФ склалася адмоўнае на ўзроўні 6 млрд. 324,8 млн. даляраў (за такі ж перыяд мінулага года – мінус 9 млрд. 553,3 млн.).

Знешнегандлёвы абарот з Украінай знізіўся на 48,9% да 1 млрд. 802,3 млн. даляраў. Экспарт знізіўся на 50,9% (да 1 млрд. 17,8 млн.), імпарт - на 46,1% (да 784,5 млн.). Сальда ў гандлі з гэтай краінай склалася станоўчае ў памеры 233,3 млн. даляраў (за аналагічны перыяд 2008 года — плюс 618,9 млн.).

Знешнегандлёвы абарот з краінамі дальняга замежжа зменшыўся на 35,9% і склаў 13 млрд. 770 млн. даляраў. Экспарт знізіўся на 43,9% да 7 млрд. 367 млн., імпарт - на 23,3% да 6 млрд. 403 млн. Сальда склалася станоўчае ў памеры 964 млн. даляраў, у тым ліку з Нямеччынай – адмоўнае ў памеры 837 млн. даляраў. Экспарт у Нямеччыну зменшыўся на 9,2% да 525,8 млн. даляраў, імпарт - на 21,1% до 1 млрд. 362,8 млн. Знешнегандлёвы абарот знізіўся на 18,1% да 1 млрд. 888,6 млн. даляраў.

Апошнія навіны