Бел-чырвона-белыя сцягі напярэдадні ўгодак Аршанскай бітвы (Фота)
- 4.09.2009, 9:46
Віцебскія мінакі ўбачылі ўвечары 3 верасня некалькі бел-чырвона-белых сцягоў у розных раёнах горада.
Нацыянальны сцяг на прыпынку грамадскага транспарту каля медыцынскага ўнівэрсытэту з’явіўся ў 19:30 і правісеў усяго некалькі хвілін – яго знялі людзі ў цывільным, паведамляе «Радыё Свабода».
Актывіст Партыі КХП БНФ Сяргей Каваленка стаў сведкам падзеі і паспеў распытаць незнаёмых маладзёнаў, якія павесілі бел-чырвона-белы сцяг. Паводле яго словаў, яму патлумачылі, што такім чынам хлопцы, якія назвалі сябе «патрыётамі Беларусі», распачалі марафон да ўгодкаў гістарычнай бітвы пад Воршай, якая адбылася 8-га верасня 1514 года. Бел-чырвона-белыя сцягі, паводле іх словаў, будуць з’яўляцца і ў іншых гарадах Беларусі.
Жыхары Віцебска таксама бачылі нацыянальныя сцягі на мосце імя Кірава і на плошчы Свабоды.