BE RU EN

Цэнзура паштовых укладанняў у Беларусі (Фотафакт)

  • 4.09.2009, 12:13

Практычна ўся паштовая карэспандэнцыя з-за мяжы правяраецца ўладамі.

«Ужо не памятаю выпадка, каб дастаў з паштовай скрыні цэлую капэрту з карэспандэнцыяй. Усе распакаваныя, правераныя, залепленыя скотчам і ўручаныя. Нават капэрты з фэставай рэкламнай прадукцыяй распакоўваюцца. На капэрце сарамлівы штамп «Паступіла ў вытворчасць «Менская пошта» у пашкоджаным выглядзе. Подпіс_____», -- піша ў сваім блогу вядомы беларускі драматург, кіраўнік «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін, перадае сайт грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Па словах Халезіна, яго калегі таксама рэгулярна атрымліваюць пошту «у пашкоджаным выглядзе».

Апошнія навіны