BE RU EN

Юра Дземідовіч выступіць на «разагрэве» у The Prodigy (Відэа)

  • 8.09.2009, 10:22

«Чароўны трусік» апынуўся сярод удзельнікаў менскага канцэрту знакамітай групы. Хлопчык выйдзе на сцэну ў 19.20, а праз 40 хвілінаў там будуць The Prodigy.

Па словах намесніцы дырэктара рэкламна-канцэртнага агенцтва «Ультрагук» Марыны Калеснікавай, The Prodigy пакуль не ведаюць пра «чароўнага трусіка».

«У нас у сувязі з гэтым канцэртам шмат шалёных ідэяў. З Юрыем Дземідовічам у тым ліку. Мы яго абралі таму, што ён вельмі папулярная асоба ў інтэрнэт-сетцы. Гэта значыць мы выбіралі тых, за каго галасавалі на нашым сайце, каго хацелі бачыць самі гледачы», - сказала Калеснікава ў інтэрв'ю «Еўрарадыё».

Юра Дземідовіч выступіць на фэсце бясплатна.

«На гэтым мерапрыемстве ў нас усе выступаюць дзеля ўласнага задавальнення. Дзеля задавальнення ўдзельнічаць у групе The Prodigy», - паведамілі арганізатары.

Выканаўцы групы The Prodigy пакуль не ведаюць, хто будзе ў іх на «разагрэве».

«Мы ім адпраўляем інфармацыю пра удзельнікаў, яны яе разглядаюць. У нас жа фэст, і фэст беларускі, таму ў іх няма сур'ёзнага ўплыву на наш выбар. Так, яны выступаюць як хэдлайнеры. Калі б яны выступалі сольна як група, тады мелі б права выбіраць сабе групу на «разагрэў»», - сказала Калеснікава.

Хто яшчэ выступіць 5 кастрычніка?

16:25 Dj Mihas

17:00 Лялькі (Беларусь)

17:30 The Playfellow (Беларусь)

18:00 4kuba & Access Denied (Беларусь)

18:30 The Amatol (Расея)

19:00 Drum Extasy (Беларусь)

19:20 Юра Дземідовіч (Беларусь)

19:30 Dub FX (Галандыя)

20:00 — 21:30 THE PRODIGY !

Апошнія навіны