Чысты попыт на валюту ў Беларусі вырас у 8,2 разы
- 8.09.2009, 18:13
У студзені- ліпені 2009 года на ўсіх сегментах валютнага рынка агульны чысты попыт на замежную валюту склаў $2854,9 млн.
Павялічыўшыся такім чынам у 8,2 разы ў параўнанні са студзенем-ліпенем 2008 года ($346,2 млн), паведамляецца ў аналітычным аглядзе Нацыянальнага банка Беларусі (НББ), перадае «Інтэрфакс».
Для падтрымання абменнага курсу НББ у студзені-ліпені 2009 года прадаў валюты на ўнутраным рынку на $2392,1 млн.
Па выніках 7 месяцаў асноўны аб'ем чыстага попыту на замежную валюту сфармавалі прадпрыемствы-рэзідэнты. Так, чысты попыт з іх боку на замежную валюту ў студзені-ліпені 2009 года склаў $2670,1 млн, павялічыўшыся ў 2 разы з прычыны скарачэння валавога попыту з іх боку на 39,9% да $9222,8 млн і зніжэння прапановы на 45,6% да $6552,6 млн.
У студзені-ліпені 2009 года чысте набыццё замежнай валюты насельніцтвам (з улікам безнаяўных разлікаў) склала $939 млн супраць $572,9 млн чыстага продажу ў студзені-ліпені 2008 года. Валавы попыт насельніцтва на замежную валюту вырас на 30,1% да $4233,6 млн, валавая прапанова скарацілася на 13,9% да $3294,6 млн.
У НББ адзначаюць, што асноўны аб'ём чыстага попыту насельніцтва на замежную валюту быў адзначаны ў студзені гэтага года ($588 млн) з-за дэвальвацыі нацвалюты.
Беларускія банкі ў студзені-ліпені 2009 года прадалі на чыстай аснове $696,1 млн, што ў 1,7 раза больш у параўнанні з тым жа перыядам 2008 года. У студзені-ліпені 2009 года банкі прадалі на валавой аснове $29,53 млрд, што ў 2 разы больш чым у студзені-ліпеня 2008 года, набылі - $28,84 млрд (у 2 разы больш).
Прадпрыемствы-нерэзідэнты ў студзені-ліпені 2009 года скарацілі набыццё замежнай валюты на 72,9% да $447,9 млн пры зніжэнні продажу на 69% да $506,1 млн. У выніку чысты продаж замежнай валюты з іх боку склаў $58,1 млн супраць $20 млн чыстага набыцця ў студзені-ліпені 2008 года.
У Беларусі ў 2008 годзе на ўсіх сегментах валютнага рынка сукупны чысты попыт на замежную валюту склаў $4266,7 млн супраць чыстай прапановы ў 2007 годзе на $310,3 млн. Чысты попыт насельніцтва на замежную валюту ў 2008 годзе склаў $570,4 млн, што на 36,4% больш у параўнанні з 2007 годам.