На плошчы Перамогі лунае бел-чырвона-белы сцяг (Фота)
- 14.01.2010, 16:42
14 студзеня ў цэнтры Менска на будынку насупраць абеліска Перамогі быў вывешаны нацыянальны сцяг Беларусі.
Як паведамляе ods.by, бел-чырвона-белы быў вывешаны актывістамі «Маладой Беларусі» у знак салідарнасці з віцебскім актывістам партыі КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам.
Нагадаем, што ў адносінах да Сяргея Каваленкі, які 7 студзеня ўсталяваў нацыянальны сцяг на галоўнай ёлцы горада, узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 339 КК (хуліганства, здзейсненае паўторна, або групай асоб, альбо звязанае з супрацівам асобе, якая спыняла хуліганскія дзеянні, альбо звязанае з прычыненнем менш цяжкага цялеснага пашкоджання). Гэты артыкул прадугледжвае да шасці гадоў пазбаўлення волі.