Беларускія геолагі шукаюць нафту з космасу
- 15.01.2010, 10:38
Новы спосаб зазірнуць у зямныя нетры выпрабуюць на тэрыторыі так званай Тураўскай дэпрэсіі ў Палессі.
Менавіта тут, на думку спецыялістаў, схавана яшчэ нямала багаццяў, у тым ліку і радовішчаў нафты. Праўда, верагоднасць знайсці буйныя залежы невялікая, паведамляе СТВ.
З дапамогай новых тэхналогіяў беларускія касмагеолагі ўжо знайшлі 15 нафтаперспектыўных участкаў на ўсходзе рэспублікі. Навукоўцы маюць намер сур'езна даследаваць Аршанскі і Магілёўскі рэгіёны.
Аляксандр Святагораў, загадчык сектара навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Касмааэрагеалогія», распавёў: «Таўшчыня зямной паверхні разбітая на блокі - яны як клавішы. Адзін апускаецца, другі ўзнімаецца. Цякучая нафта шукае месцы для свайго назапашвання ў разломах, і такім чынам мы гэтыя разломы бачым».