BE RU EN

На біржы попыт на даляры ў 6 разоў перавысіў прапанову

  • 15.01.2010, 14:33

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 15 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША вырас на 10 рублёў і склаў 2.842 рублі.

Паводле дадзеных БВФБ, у таргах далярам ЗША прынялі ўдзел 25 банкаў. Аб'ём здзелак склаў 25 млн. 962 тыс. (попыт - 25 млн. 967 тыс., прапанова - 4 млн. 107 тыс.), перадае БелаПАН.

У таргах расейскім рублём ўдзельнічала 26 банкаў. Аб'ём здзелак склаў 703 млн. 328 тыс. (попыт - 703 млн. 328 тыс., прапанова - 744 млн. 975 тыс.), а курс знізіўся на 0,09 рубля і склаў 96,14 беларускага рубля за адзін расейскі.

У таргах еўра прынялі ўдзел 24 банкі. Аб'ём здзелак склаў 8 млн. 713 тыс. (попыт - 8 млн. 713 тыс., прапанова - 10 млн. 684 тыс.), а курс знізіўся на 18 рублёў і склаў 4.093 рублі за еўра.

У адносінах да валютнага кошыку (даляр ЗША, еўра, расейскі рубель) беларускі рубель умацаваўся на 0,06% у параўнанні з папярэднім значэннем: цана кошыка склала 1.038,06 рубля супраць 1.038,65 днём раней.

З пачатку года курс беларускага рубля да кошыка валют знізіўся на 0,17%, да даляра - умацаваўся на 0,73%, да еўра - на 0,30%, да расейскага рубля - знізіўся на 1,56%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют усталяваны ў межах плюс/мінус 10%.

Апошнія навіны