BE RU EN

У Беларусі знялі «Казку пра расейскі аўтапрам» (Відэа)

  • 18.01.2010, 16:32

Відэафільм распавядае пра тое, як нейкі «вусаты дзядзька» вырашыў прымусіць свой народ перасесці на расейскія аўтамабілі.

Кароткаметражная стужка пад назвай «Казка пра аўтапрам» знятая актывістамі партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», і размешчана на іх сайце.

Нагадаем, што з 1 студзеня 2010 года ў Беларусі пачалі дзейнічаць падвышаныя стаўкі мытных пошлін на ўвоз легкавых аўтамабіляў юрыдычнымі асобамі.

Гэта прадугледжана падпісаным у Менску 27 лістапада 2009 года Адзіным мытным тарыфам у рамках створанага Мытнага саюза Беларусі, Расеі і Казахстана.

Таксама прынята рашэнне, што з 1 ліпеня 2010 для фізічных асоб мытныя пошліны на аўтамабілі, якія ўвозяцца, будуць падвышаныя да ўзроўню расейскіх пошлін.

Найменшая дэльта павелічэння ставак пошлін тычыцца новых аўтамабіляў (ад 0 да 3-х гадоў), таксама адсотак павелічэння закране аўтамабілі ад 3-х да 5 гадоў. Больш жорсткія стаўкі пошлін вызначаныя на аўтамабілі звыш 5 гадоў. Памер мытнай стаўкі залежыць ад аб'ёму рухавіка, ад вартаснага паказчыку. Па некаторых аўтамабілях стаўкі будуць павялічаны ў 10 разоў, па некаторых - у 7.

Апошнія навіны