Хакеры атакавалі сайт «Бацькаўшчыны»
- 20.01.2010, 11:18
На галоўнай старонцы хакеры пакінулі надпіс на ангельскай мове – «сайт узламаны».
Старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Ніна Шыдлоўская заяўляе, што гэта першы падобны выпадак і звязвае тое, што адбылося, з ростам папулярнасці рэсурсу zbsb.org, паведамляе газета «Наша Ніва».
Інцыдэнт з сайтам МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» адбыўся ўдзень 17 студзеня. Па словах адміністратара сайта, на галоўнай старонцы хакеры пакінулі надпіс па-ангельску «сайт узламаны». Сам сайт быў нязначна пашкоджаны вірусам. У хуткім часе ён аднавіў працу.
Ніна Шыдлоўская лічыць узламанне сайта дробным хуліганствам і звязвае здарэнне з ростам папулярнасці рэсурсу.