Наша агульная салiдарнасць можа зрушыць горы
- Барыс Хамайда
- 20.01.2010, 18:11
Сёння, акрамя маральнай падтрымкi, патрабуецца матэрыальная дапамога сям’i Сяргея Каваленкi.
7 студзеня беларус Сяргей Каваленка ўзнёс на вершалiну 35-цi метровай навагодняй елкi на плошчы Перамогi у Вiцебску наш бел-чырвона-белы сцяг, тым самым здзейснiўшы подзвiг, варты ўзроуню легендарнага Мiрона.
Гэта ўжо гiстарычны факт для будучых пакаленняў беларусаў. Гэтым мужным учынкам яшчэ раз пацверджана простая, як свет, iсцiна: калi любiш Беларусь – нiчога немагчымага няма.
Бел–чырвона–белы сцяг толькi ўпрыгожыў вiцебскую елку. I пакуль святы i боскi сiмвал лунаў над вершалiнай – гэта была самая лепшая i найпрыгажэйшая навагодняя ёлка ў свеце. Упэнены, што здзейснены ўчынак натхнiць беларускiх мастакоў, дызайнераў i вынаходнiкаў распрацаваць i прапанаваць грамадству цудоўнае ўпрыгожанне бел–чырвона–белага колеру на вершалiну навагодняй ёлкi замест бальшавiцка–савецкай зоркi.
Антыбеларускi рэжым узбудзiў крымiнальную справу супраць Каваленкi. Агульнымi намаганнямi нам удалося вырваць з турэмных засценкаў сяргея. Але жыццё не стаiць на месцы. Сёння, акрамя маральнай падтрымкi, патрабуецца матэрыальная дапамога сям’i Каваленкi, грошы на аплату паслуг адваката. Бо невядома, колькi часу працягнецца следства, а затым разгляд гэтай палiычнай справы.
Мацi Сяргея адчынiла рахункi куды можна перасылаць грашовыя ахвяраваннi:
Філіял № 200/140- Віцебскай абласной управы АСБ Беларусбанк
МФО 150801635
УННН 300229956
Р/счёт 3819382103002
Каваленка Лідзія Уладзіміраўна
Асабісты рахунак 01064749
E-mail: kovalenkoelen@mail.ru
Наша свечка салiдарнасцi павiнна быць узнятая, як сцяг на ёлцы. Каб усе бачылi: той, хто ахвяруецца дзеля Радзiмы, не будзе пакiнуты на волю лёсу.
Я перакананы, што беларускiх змагароў трэба падтрымлiваць уласнымi cродкамi. I толькi наша агульная салiдарнасць можа зрушыць горы.
Пад бел-чырвона–белым сцягам мы абавязкова пераможам!
Жыве Беларусь!
Жыве вечна!