BE RU EN

Паралізаваны рух тралейбусаў у бок праспекта Пушкіна

  • 23.01.2010, 16:23

У Менску на вуліцы Арлоўскай адбылася аварыя, у выніку якой пацярпелі шэсць аўтамабіляў.

Як паведамляе БелаПАН, кіроўцы тралейбусаў высаджваюць пасажыраў у раёне моста праз Свіслач. Паралізаваны рух тралейбусаў ц бок праспекта Пушкіна.

Аварыя адбылася прыкладна ў 15.30 каля выставачнага комплексу «Белэкспа». У выніку ДТЗ перагароджаныя дзве з трох палос руху - яны занятыя разбітымі машынамі. Пацярпелі шэсць легкавых аўтамабіляў, прычым два з іх выкінутыя на абочыну. Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто з людзей не пацярпеў.

Апошнія навіны