BE RU EN

На працягу дня на трох праспектах Менска будуць перакрываць рух

  • 25.01.2010, 12:17

Рух на вуліцах Менска будуць перакрываць з-за візіту кіраўніка Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава.

Як распавялі «Комсомольской правде в Беларуси» ва УДАІ ГУУС Менгарвыканкама, гэта закране праспекты Незалежнасці, Пераможцаў і Партызанскі.

Гурбангулы Бердымухамедаў наведвае Беларусь упершыню. Ён правядзе сёння перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам спачатку ў вузкім, затым у пашыраным фарматах. Праграмай візіту кіраўніка Туркменістана прадугледжанае наведванне шэрагу прадпрыемстваў беларускай прамысловасці.

Апошнія навіны