Праваабаронцы заклікаюць Лукашэнку ўвесці альтэрнатыўную службу на справе
- 27.01.2010, 14:02
12 няўрадавых арганізацый з 7 краін Еўропы напісалі адкрыты ліст беларускаму кіраўніку.
Праваабаронцы патрабуюць ад Аляксандра Лукашэнкі спыніць арыштоўваць і штрафаваць верніках за служыць у войску, паведамляе «Радыё Свабода».
У сваім лісце праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць з Жодзінскай турмы Івана Міхайлава, які з’яўляецца месіянскім габрэем, і адмовіцца ад абвінавачанняў супраць яго. Міхайлаў быў арыштаваны ў Менску на сваім працоўным месцы 15 снежня 2009 год.
У лісце Лукашэнку таксама прапануецца скасаваць штраф сведку Яговы з Гомеля Дзмітрыю Смыку, які за адмову служыць у войску быў аштрафаваны судом у лістападзе 2009 года на 3,5 мільёны рублёў (875 еўра).
У лісце нагадваецца пра 57 артыкул Канстытуцыі Беларусі, які гарантуе грамадзянам краіны права на альтэрнатыўную службу. Таксама праваабаронцы згадваюць, што яшчэ ў 2000 годзе Канстытуцыйны суд Беларусі вынес рашэнне заснаваць у Беларусі альтэрнатыўную службу.