BE RU EN

Чарговы рэкорд даляра

  • 29.01.2010, 12:45

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра вырас яшчэ на чатыры рублі і дасягнуў 2 890 рублёў.

Як адзначае газета «Наша Ніва», другі дзень запар курс даляра ў Беларусі абнаўляе свой гістарычны максімум у адносінах да беларускага рубля.

У гэты час еўра працягвае апускацца - яшчэ на 12 рублёў. На заўтра яго курс будзе складаць 4036,17 рублёў.

Суадносіны еўрапейскай і амерыканскай валютаў зараз складаюць 1,397. На сусветных біржах курс еўра яшчэ ніжэй.

Апошнія навіны