BE RU EN

Менскія камунальшчыкі не прыбіраюць снег і лядзяшы з дахаў (Відэа)

  • 5.01.2010, 10:26

Будынкі ў Беларусі паспелі абрасці гронкамі лядзяшоў, а за іх бяспечнае прызямленне камунальшчыкі пакуль не браліся.

Пасля нядаўняга снегапада ўсё, што было на зямлі назапасілася і на дахах, перадае тэлеканал АНТ.

Нярэдка з будынкаў спаўзаюць цэлыя гурбы. Іх расчысткай пасля выходных зоймуцца спецыяльныя брыгады. Камунальшчыкам трэба будзе збіць і намёрзлыя груды ільду.

Пакуль жа не паўсюль месцы лядзяшоў, якія звісаюць, нават пазначаныя і абгароджаныя.

Ад небяспекі збірання і падзення цэлых гронкаў наледзі нярэдка не ратуюць навесы і ахоўныя сеткі. Так што мінакам пакуль застаецца часцей задзіраць галаву, не выпрабоўваць лёс і абыходзіць маршруты, якія пагражаюць ледападам.

Апошнія навіны