Еўра падаражэў на 28 рублёў
- 5.01.2010, 13:48
Па выніках таргоў замежнымі валютамі 5 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) курс еўра склаў 4.122 рубля.
Такім чынам, за адзін дзень курс еўра вырас на 28 рублёў.
Паводле дадзеных БВФБ, у таргах еўра прынялі ўдзел 22 банкі. Аб'ём пагадненняў склаў 4 млн. 740 тыс. (попыт — 4 млн. 748 тыс., прапанова — 3 млн. 203 тыс.), паведамляе БелаПАН.
Курс даляра ЗША не змяніўся і склаў 2.859 рублёў. У таргах далярам прынялі ўдзел 22 банкі. Аб'ём пагадненняў склаў 47 млн. 707 тыс. (попыт — 47 млн. 707 тыс., прапанова — 10 млн. 914 тыс.).
Таргі расейскім рублём у сувязі з выходным днём у Расейскай Федэрацыі не праводзіліся.
На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валютаў усталяваны ў межах плюс/мінус 10%.