BE RU EN

АМАП і адміністрацыя ГУМа перашкаджаюць збору подпісаў за Саннікава

  • 1.10.2010, 17:58

Супрацоўнікі АМАП і сталічнага ўнівермага ГУМ паспрабавалі разагнаць пікет па зборы подпісаў за вылучэнне Андрэя Саннікава кандыдатам у прэзідэнты.

Як паведамляе сайт «Еўрапейская Беларусь», каля 16.30 да пікету падышлі ахоўнікі ГУМа і запатрабавалі, каб сябры ініцыятыўнай групы па вылучэнні Андрэя Саннікава перанеслі пікет на некалькі метраў у бок, растлумачыўшы, што яны плануюць усталяваць у гэтым месцы гандлёвую палатку. Аднак пасля таго, як валанцёры пасунуліся, іх месца заняў пікет па зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку. Праз некалькі хвілін да ГУМа падышлі супрацоўнікі АМАПа і запатрабавалі, каб сябры ініцыятыўнай групы Саннікава згарнулі пікет, спасылаючыся на тое, што пяціметровая паласа вакол універмага з'яўляецца санітарна-ахоўнай зонай.

Апошнія навіны