Менчукі падпісваюцца за Саннікава (Фота)
- 11.10.2010, 14:12
Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Андрэй Саннікаў збіраў у мінулыя выходныя подпісы ў Менску.
Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» удзельнічаў у зборы подпісаў на пікетах на станцыях метро «Пушкінская» і «Няміга», ля ГУМа, а таксама каля гандлёвага цэнтра «Гіпа» ў Серабранцы, паведамляе сайт «Еўрапейская Беларусь».
Ля пікетаў у падтрымку вылучэння Саннікава выстройваліся чэргі. Менчукі падыходзілі да палітыка, каб выказаць салідарнасць, выказаць словы падтрымкі і задаць шмат пытанняў, пра тое, якой будзе новая Беларусь, калі ён стане прэзідэнтам.