Беларускія ўлады зноў просяць грошай у МВФ
- 12.10.2010, 12:54
Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення сродкаў Міжнароднага валютнага фонду ў выглядзе прэвентыўнай крэдытнай лініі (PCL).
Пра гэта было заяўлена па выніках паседжання Рады кіраўнікоў МВФ і Сусветнага банка ў Вашынгтоне.
«Мы будзем уважліва вывучаць гэты новы інструмант, місія МВФ таксама выкажа свае ідэі адносна магчымых інструмантаў, выкарыстанне якіх прымальнае на падставе ацэнкі развіцця беларускай эканомікі», - распавёў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» адзін з беларускіх удзельнікаў паседжання.
Ён патлумачыў, што «гэта не «жывыя» грошы, гэта не рэзервы, а патэнцыйная магчымасць скарыстацца крэдытнымі сродкамі ў выпадку ўзнікнення патрэбы ў экстраным знешнім фінансаванні пры макраэканамічнай палітыцы, якая існуе».