BE RU EN

Расейскія каналы ў Беларусі закрытыя «на прафілактыку» (Фота)

  • 13.10.2010, 11:34

Вяшчанне расейскіх каналаў ГРТ, НТВ і РТР на Беларусь спыненае ў сераду зраніцы.

Сайт беларускай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі паведамляе, што вяшчанне расейскіх каналаў спыненае з-за «тэхнічнай прафілактыкі».

У той жа час, на сайце саміх тэлекампаніяў ні пра якую прафілактыку не паведамляецца а, наадварот, размешчаная праграма тэлеперадачаў на 13 кастрычніка.

Нагадаем, сёння ў Крамлі плануецца прэс-канферэнцыя кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расейскай Федэрацыі Сяргея Нарышкіна з прадстаўнікамі беларускіх СМІ на тэму «актуальнай сітуацыі ў беларуска-расейскіх стасунках».

Апошнія навіны