У Гаазе пройдзе акцыя салідарнасці
- 14.10.2010, 11:59
Удзельнікі акцыі маюць намер ушанаваць памяць выкрадзеных і забітых у Беларусі апазіцыянераў.
Арганізатар акцыі - грамадзянская ініцыятыва «Мы памятаем».
Мірная дэманстрацыя салідарнасці з роднымі і блізкімі гвалтоўна зніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадзкага, з беларускімі палітвязнямі, з усімі ахвярамі «апошняй дыктатуры Еўропы», адбудзецца 16 кастрычніка каля беларускай амбасады ў Нідэрландах па адрасе: Anna Paulownastraat, 34, Гаага, з 15:00 да 16:00 па мясцовым часе. Акцыя з'яўляецца адкрытай: прыняць удзел у ёй запрашаюцца ўсе ахвотныя.