BE RU EN

Камерцыйнай фірме замовілі ўрну з падвойнымі сценкамі (Фота)

  • 14.10.2010, 15:04

Супрацоўнік менскай рэкламна-вытворчай кампаніі распавёў камерцыйнай кампаніі пра незвычайную замову ад прыватнай асобы.

Замоўца, імя якога невядома, папрасіў вырабіць з пластыка ўрну з падвойнымі сценкамі, піша «Салідарнасць».

Аплата за працу ажыццяўлялася наяўнымі праз пасярэднікаў. Урна ўяўляе сабой канструкцыю, у якой сценкі падзеленыя.

- Калі такую скрыню выкарыстоўваць на ўчастку галасавання, то атрымаецца наступная схема. Загадзя нарыхтаваныя бюлетэні захоўваюцца ў правай частцы скрыні, у той час, як выбаршчыкі кідаюць свае «паперкі» ў левую частку. Перад падлікам галасоў адкрываецца крышка (ніжняя частка скрыні), і адтуль сыплюцца нарыхтаваныя бюлетэні, а «паперкі» застаюцца, - растлумачыла крыніца.

Карэспандэнт «Салідарнасці» патэлефанавала ў Цэнтрвыбаркам і, прадставіўшыся выбаршчыкам, пацікавілася, якія скрыні для галасавання будуць выкарыстоўвацца на выбарчых участках на бліжэйшых выбарах прэзідэнта.

- Гэтыя пытанні вырашаюць участковыя камісіі, - патлумачыла супрацоўніца арганізацыйна-прававога аддзела ЦВК. - Як правіла, на выбарах выкарыстоўваюць адны і тыя ж скрыні. У выпадку, калі яны з-за нейкіх прычынаў прыходзяць у непрыдатнасць, вырабляюць новыя. Таксама новыя скрыні робяць для ўчасткаў, якія ўтварыліся ўпершыню.

Паводле словаў суразмоўцы, якія скрыні паставіць, вырашае ўчастковая камісія, зыходзячы з фінансаў, якія выдзяляюцца на гэтыя мэты.

Апошнія навіны