БАТЭ выйграў у «Шэрыфа» ў матчы Лігі Еўропы
- 22.10.2010, 8:57
У трэцім туры групавога этапу Лігі Еўропы УЕФА барысаўскі БАТЭ выйграў у Тыраспалі ў мясцовага «Шэрыфа» з лікам 1:0.
На 8-й хвіліне вызначыўся абаронца Сяргей Сасноўскі, дакладна прабіў галавой пасля падачы вуглавога, паведамляе БелаПАН.
БАТЭ гуляў у такім складзе: Вярэмка, Сасноўскі, Шытаў, Юрэвіч (капітан), Канцавы (Скавыш, 83), Валадзько, Брэсан (Бага, 68), Няхайчык, Бардачоў, Радзівонаў, Аляхновіч (Ліхтаровіч, 75). У запасе: Гутар, Радзькоў, Паўлаў, Курловіч. На 62-й хвіліне Бардачоў атрымаў папярэджанне.
Статыстыка матчу (падлік БелаПАН): удары па варотах - 10:18 на карысць «Шэрыфа», з іх у створ варотаў - 4:5, вуглавыя ўдары - 4:6, штрафныя ўдары - 17:12, афсайды - 1:4, укідванні з аўта - 21:29.
На 10-й і 30-й хвілінах у сектары фанатаў БАТЭ паўсталі сутычкі з міліцыяй, у выніку якіх як мінімум два балельшчыкі былі затрыманыя.
Другі матч у групе Е паміж галандскім АЗ і кіеўскім «Дынама» завяршыўся з лікам 2:1 на карысць гасцей (Мілеўскі, 16, Хачарыдзі, 40, Фалкенбург, 35).
Становішча каманд: БАТЭ - 7 балаў (розніца мячоў 7-3), «Дынама» - 4 (4-5), АЗ - 3 (4-7), «Шэрыф» - 3 (3-3).
4 лістапада ў чацвёртым туры БАТЭ і «Шэрыф» згуляюць у Менску.