BE RU EN

Уладзімір Някляеў праводзіць дзіўную акцыю каля ГУМа (Абноўлена)

  • 22.10.2010, 12:14

На сайце прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта з’явіўся анонс акцыі.

Акцыя называецца «Выбарчая пантаміма».

«Запрашаем вас сёння наведаць наш пікет ля ГУМа (г. Менск), дзе з 13.30 да 14.00 вы зможаце ўбачыць выступленне міма на тэму выбараў. Абяцаем, будзе не сумна, а пазнавальна. Да сустрэчы!», - гаворыцца ў анонсе, размешчаным на сайце Уладзіміра Някляева. Анонс адпаведна праілюстраваны.

Пасля з'яўлення гэтай навіны на сайце charter97.org гэтая інфармацыя з сайта Някляева была выдаленая.

Апошнія навіны