BE RU EN

Еўразвяз рыхтуецца да адмены візаў для Малдовы

  • 26.10.2010, 11:01

Кіраўнікі МЗС 27 краінаў Еўразвязу 25 кастрычніка даручылі Еўракамісіі распрацаваць «дарожную карту» пераходу на бязвізавы рэжым з Малдовай.

Гэтае рашэнне можа аказаць падтрымку «праеўрапейскім» палітычным сілам краіны напярэдадні парламенцкіх выбараў, прызначаных на лістапад 2010 года.

Пра гэта паведаміў РІА «Новости» прадстаўнік прэс-службы Рады ЕЗ. Паводле інфармацыі з дыпламатычных крыніцаў, у ЕЗ лічаць, што распрацоўка «дарожнай карты» працэсу адмены візаў для Кішынёва дасць палітычную падтрымку праеўрапейскай палітычнай кааліцыі на пазачарговых парламенцкіх выбарах, якія маюць адбыцца ў лістападзе ў Малдове.

«Дарожная карта» будзе ўтрымліваць пэўныя ўмовы, якія павінна выканаць Малдова, каб дыялог па візах (умовах для бязвізавых паездак грамадзянаў Малдовы, распачаты ў чэрвені 2010 года) як мага хутчэй ўступіў у завяршальную фазу», - паведаміў прадстаўнік прэс-службы ЕЗ.

Паводле яго словаў, у бліжэйшыя тыдні ЕЗ пачне пастаўляць Малдове абяцаную фінансавую дапамогу ў памеры € 90 млн., а таксама дасць уладам рэспублікі рэкамендацыі па заключэнні з ЕЗ ўсебаковага пагаднення аб стварэнні зоны свабоднага гандлю.

Апошнія навіны