BE RU EN

Штаб Саннікава здаў у выбаркамы ўжо больш за 105 тысячаў подпісаў

  • 27.10.2010, 18:54

Такую вялікую колькасць правераных подпісаў грамадзянаў ініцыятыўная група Андрэя Саннікава здала першай.

На 27 кастрычніка ў выбарчыя камісіі былі здадзеныя больш за 105 тысячаў подпісаў за вылучэнне Андрэя Саннікава кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. Пра гэта сайту charter97.org паведаміў кіраўнік ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава Уладзімір Кобец.

«Здача працягваецца, тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі працуюць да 19.00. Поўную карцінку па краіне будзем мець пазней. Здача подпісаў працягнецца заўтра і паслязаўтра. На дадзены момант яшчэ не правераныя дзясяткі тысячаў подпісаў. Канчатковая лічба будзе агучаная ў канцы дня 29 кастрычніка», - паведаміў Уладзімір Кобец.

«Подпісы здаюцца ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі па ўсёй краіне. Гэта велізарная праца. На момант пачатку кампаніі сябры ініцыятыўнай групы Саннікава прадстаўлялі 88 населеных пунктаў, але збор подпісаў праходзіў у сотнях беларускіх гарадоў, пасёлкаў, вёсак. Зараз вельмі шмат паездак людзей па рэгіёнах, вельмі моцна загружаная ініцыятыўная група. Старанная падвойная праверка подпісаў праходзіць практычна кругласутачна. Нам бы хацелася, каб ніводзін голас не знік, а патрапіў у камісію і быў улічаны», - сказаў кіраўнік ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава.

Апошнія навіны