BE RU EN

Подпісы з шашлыкамі ў Сухарава (Відэа)

  • 4.10.2010, 10:32

Збор подпісаў у падтрымку Лукашэнкі працягвае праходзіць з парушэннямі закона.

Так, у менскім мікрараёне Сухарава 2 кастрычніка каля самай вялікай крамы з раніцы разгарнуўся кірмаш, дзе можна набыць бульбу, мяса, мёд, выпіць піва з шашлыкамі і паставіць подпіс за тое, каб беларускі дыктатар змог балатавацца чацвёрты раз.

Хто збірае подпісы за Лукашэнку? Жанчына назвалася чальцом ініцыятыўнай групы, але сваё прозвішча і якую арганізацыю прадстаўляе, назваць адмовілася. Даведаўшыся, што яе будзе здымаць на відэа «Радыё Свабода», зборшчыца кагосьці паінфармавала па тэлефоне.

Апошнія навіны