НТВ будзе тры дні паўтараць «Хроснага бацьку» (Відэа)
- 5.10.2010, 11:30
У аўторак, сераду і чацвер будуць ізноў паказаныя ўсе тры часткі вядомага фільма.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў праграме «Надзвычайнае здарэнне» тэлеканала НТВ. Вядома, што час паказу сёння – у 22.30 па менскім часе. Час паказу ў сераду і чацвер яшчэ ўдакладняецца.
Нагадаем, што ў фільме «Хросны бацька» ў трох частках распавядаецца пра выкраданні ў Беларусі лідэраў беларускай апазіцыі і журналіста, беззаконне, якое робіцца ў Беларусі як у грамадска-палітычным жыцці, так і ў сферы эканомікі і бізнэсу, асабісты стан Аляксандра Лукашэнкі і нават яго псіхічнае здароўе.
http://video.rutube.ru/a005ad7cc81f2aa1f3c8611b0a364176